23.05.2019 / 12:31

Сіноптыкі: Спёка адступае, а дажджы будуць ісці штодзень

У пятніцу ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Удзень месцамі моцныя дажджы.

Днём +19.. + 25°С, па паўднёвым усходзе да + 27°С. 

25 мая, у суботу, надвор'е будзе вызначаць няўстойлівая прахалодная паветраная маса.

Месцамі, а днём па Гомельскай і Магілёўскай абласцях — кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.

Днём +17.. + 24°С.

У нядзелю максімальная тэмпература днём складзе ад + 15°С па паўночным захадзе да + 23°С па паўднёвым усходзе.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру