McDonald's Sweden
У Швецыі стварылі паменшаную копію рэстарана хуткага харчавання «Макдоналдс», прызначаную для ўтрымання меданосных пчол. Як адзначае выданне Adweek, гэта самая маленькая ў свеце ўстанова гэтага брэнда.
Канструкцыя змяшчае ў сябе тысячы пчол: усярэдзіне знаходзяцца каля 10 пчаліных сот. Нягледзячы на мініяцюрны памер, незвычайны вулей цалкам паўтарае дызайн рэстарана.
Стварэнне вулля ў выглядзе рэстарана хуткага харчавання было прымеркавана да Сусветнага дня пчол, які адзначаюць 20 мая. У яго распрацоўцы прымаў удзел дызайнер Ніклас Нільсан. Уладальнікі шведскай франшызы «Макдоналдс» плануюць размясціць такія вуллі на дахах некаторых рэстаранаў.