У аграгарадку Краснае Гомельскага раёна пад коламі трактара загінуў веласіпедыст.
Як паведамілі ва УДАІ МУС, смяротная аварыя адбылася 22 мая каля 14.15. Паводле інфармацыі інспектараў, 61-гадовы кіроўца трактара МТЗ з прычэпам здзейсніў наезд на веласіпедыста, які ехаў у спадарожным напрамку.
42-гадовы веласіпедыст атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу, дзе ў 15.35 памёр.