23.05.2019 / 13:33

Крэмль пракаментаваў ініцыятыву Лукашэнкі купляць нафту ў Казахстане 1

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не абмяркоўваў з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам тэму закупкі Мінскам нафты ў Казахстана. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў ў чацвер.

«Пакуль не было кантактаў», - патлумачыў прэс-сакратар.

Паводле яго слоў, абмеркаванне магчымых паставак можа адбыцца на саміце Еўразійскага эканамічнагасаюза, які пройдзе 29 мая ў Нур-Султане. «Мы спадзяёмся, што ўдасца (…) двум кіраўнікам дзяржаў пагутарыць, калі яны палічаць неабходным, у тым ліку, і на гэтую тэму», — падкрэсліў Пяскоў.

Лукашэнка прапаноўвае Казахстану актывізаваць перамовы па пастаўках нафты

0
Той самы / Адказаць
23.05.2019 / 14:02
Найшлі чым зьдзівіць - калябарацыяй рэжыму Лукашэнкі... 

Дык даўно зразумела і вядома, што без дазволу Крамля, "прэзідэнт" Лукашэнка кроку не зробіць.



Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру