23.05.2019 / 14:55

Расказваем, чым скончыўся прарыўны праект, у якім прапаноўвалі добрую працу пенсіянерам 2

22 мая адбыўся выпускны ў межах праекта «Старэйшы спецыяліст», які вяла сетка аптэк «Адэль». На працягу пяці месяцаў пенсіянеры праходзілі бясплатнае навучанне з далейшай магчымасцю атрымаць высокааплатную працу.

Вакансіі для пенсіянераў з'явіліся ў Мінску напрыканцы мінулага года. Прайсці спецыяльную навучальную праграму і курс трэнінгаў прапаноўвалася мужчынам і жанчынам, старэйшым за 55 гадоў.

Чытайце таксама: «Яны круцейшыя за нас!» — навошта аптэкі «Адэль» бяруць на працу пенсіянераў

Пасля іспытаў спецыялістам з фармацэўтычнай адукацыяй прапанавалі месца правізараў, усім астатнім — адміністратараў гандлёвай залы.

На выпускных іспытах студэнтам трэба было адказаць на 36 пытанняў па васьмі вучэбных дысцыплінах. Тыя, хто справіліся з тэстам паспяхова, змогуць прыступіць да працы ў буйных аптэках «Адэль». Месца працы і форму занятасці прапануюць выбраць самастойна, каб было «ля дома і заставаўся час на сям'ю».

Сярэдні ўзрост «старэйшага» спецыяліста — 65 гадоў, а самай сталай удзельніцы споўнілася 74 гады.

У першай групе апынуўся толькі адзін мужчына, паказаўшы пры гэтым высокія вынікі ў галінах імідж, макіяж і мода.

NN.by, фоты Волі Афіцэравай

0
Белачупакабра / Адказаць
23.05.2019 / 15:13
Хоць и PR, але добры PR
1
Скураныя крылы / Адказаць
23.05.2019 / 16:14
Малайцы канешне, хай магчыма і піяр. У большасці выпадкаў пенсіянеры ідуць працаваць, каб была магчымасць дапамагаць дзецям, у якіх ёсць пэўныя праблемы з працай (у першую чаргу). На гэтыя працоўныя месцы і маглі прыйсці, умоўна, іх дзеці. Сапраўды, сітуацыя вельмі заблытаная і вырашаць яе павінна дзяржава. Толькі захады вырашэння гэтай праблемы вельмі цікавыя, бо грошай няма. І зноў зачарованае кола.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру