23.05.2019 / 15:14

Стала вядома пра званкі Скрыпаля родным пасля атручання

Былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль, які ў сакавіку мінулага года разам са сваёй дачкой Юліяй быў атручаны нервова-паралітычным рэчывам у брытанскім Солсберы, пасля інцыдэнту тэлефанаваў сваякам у Расію. Пра гэта піша «Маскоўскі камсамолец».

Па інфармацыі выдання, Скрыпаль набраў нумар сваёй пляменніцы Вікторыі ў Яраслаўлі ў чацвер, 9 мая, аднак яна была недасяжная. Яго маналог запісаў аўтаадказчык.

Былы палкоўнік паскардзіўся, што доўгі час не можа датэлефанавацца да сваячкі. Ён павіншаваў яе з Днём Перамогі і пацікавіўся, як справы ў яе сям'і. «Ну добра. У мяне ўсё нармальна, гэта значыць у нас — у Юлечкі таксама», — сказаў Скрыпаль і папрасіў перадаць віншаванні са святам маме пляменніцы.

Як адзначае газета, гэта ўжо не першы званок былога палкоўніка ў Расію. Да гэтага ён камунікаваў з Вікторыяй з нагоды яе канфлікту з супрацоўнікам таварыства ўласнікаў жылля і раіў менш прыцягваць да сябе ўвагу. Па дадзеных выдання, Вікторыя не сумняваецца ў тым, што ёй тэлефанаваў менавіта яе дзядзька.

У траўні The Guardian паведаміла, што падазраваныя ў атручанні Скрыпаля і яго дачкі атрымалі таемны званок пасля здарэння. Па звестках крыніц газеты, гэты званок з'яўляўся справаздачай аб паспяховасці аперацыі. Акрамя таго, сцвярджае выданне, гэта павялічвае верагоднасць таго, што падазраваныя Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў дзейнічалі не адны.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру