У гэтым годзе Беларусь павінна атрымліваць газ са зніжкай у 20% да сярэднееўрапейскай цаны, паведамляе «Коммерсант».

Пры гэтым крыніцы выдання ў «Газпроме» кажуць, што цана газу для Беларусі ў першым квартале складзе ўсяго $240 за тыс. куб. м. Нагадаем, што Украіна будзе атрымліваць газ па $360 за тыс. куб. м. Такую розніцу ў «Газпроме» тлумачаць карацейшым транспартным плячом, а таксама тым, што транзітная стаўка ў Беларусі ніжэйшая, чым ва Украіне.

Акрамя таго, «Газпром» атрымаў палову газатранспартнай сістэмы Беларусі.

Паводле «Коммерсант»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0