На дарогах, якія вядуць да аэрадрома Ліпкі, 23 мая абмяжуюць рух, паведамляюць Мінск-навіны.

Абмежаванні будуць уведзены для забеспячэння праходжання механізаванай калоны ў сувязі з правядзеннем трэніровак ваеннага парада да 3 ліпеня на аэрадроме Ліпкі.

Механізаваная калона будзе перамяшчацца па вул. Заснавальнікаў, Старынаўскай, Ф. Скарыны, МКАД, а таксама па аўтадарозе Н-9037 23 мая з 19:50. Час праходжання калоны складзе каля 30 хвілін.

У гэты перыяд плануюцца часовыя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту па шляху руху калоны. Таму ў паказаны час зменяцца трасы або часова будзе прыпынены рух аўтобусаў маршрутаў № 25, 27, 34, 64, 86, 145С, 155, 242, 306, 1280-ТК

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0