Для асьвятленьня цырымоніі прывядзеньня да прысягі новага прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Вашынгтон накіравалася здымачная група Агенцтва тэлевізійных навінаў Белтэлерадыёкампаніі.

Гэта адзіная група з беларускіх СМІ, якая атрымала акрэдытацыю на дадзенае мерапрыемства, паведаміла кіраўніца прэсавай службы Белтэлерадыёкампаніі Сьвятлана Смалонская-Краскоўская.

20 і 21 студзеня ў выпусках навінаў на першым канале ў наўпроставых уключэньнях з ЗША будзе расказвацца пра цырымонію інаўгурацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?