23.05.2019 / 16:00

У кватэры расійскага экс-міністра Абызава знайшлі наркотыкі 3

Былому чыноўніку, якога ўжо абвінавачваюць па справе аб махлярстве ў буйным памеры і стварэнні злачыннай групоўкі, цяпер можа дадацца і артыкул за наркотыкі, піша Life.

Следчы ў ходзе пасяджэння суда паведаміў, што ў кватэры былога міністра Адкрытага ўрада Міхаіла Абызава падчас ператрусу выявілі наркотыкі.

— У кватэры, якая належыць Абызаву, пры ператрусе было выяўлена наркатычнае рэчыва, следствам ужо атрыманыя дадзеныя хімічнай экспертызы, — растлумачыў следчы, не ўдакладніўшы ні колькасць, ні від наркотыку.

1
LitvinM / Адказаць
23.05.2019 / 16:24
Маглі а арсенал зброі, і Навічок знайсьці, от праблема. Хазяін у вязніцы, то чаго ж не знайсьці
1
Мордехай В. / Адказаць
23.05.2019 / 17:03
Добра што гэтак, з цюрскiм коранем у прозвiшчы мог бы раптам iгiлаўцам апынуцца. Як яго яшчэ амерыканскiм шпiёнам не зрабiлi?
0
Дед Мороз / Адказаць
23.05.2019 / 20:48
Скрэпно!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру