23.05.2019 / 15:56

Нацбанк купіў Audi A8L за 304 000 рублёў і яшчэ ашчадзіў  15

Стала вядома, што ў Нацбанка з'явілася дарагая машына Audi A8L за 304 000 рублёў, на гэта першым звярнуў увагу Telegram-канал «Эканоміка», набыццё адбылося яшчэ ў 2018-м, пра гэта гаворыцца ў справаздачы Нацбанка. 

Аўтар канала заўважае, што ў краіне дзейнічае закон, згодна з якім чыноўнікі не могуць купляць аўто, даражэйшае за $25 тысяч, калі іншае не дазволена асабіста кіраўніком дзяржавы. Відаць, гэта акурат той выпадак. 

Што гэта за машына? 

«Дазвольце сабе непераўзыдзеную раскошу з Audi A8L», — вось так гаворыцца на сайце вытворцы. 

У машыны маса важных функцый, напрыклад: у ёй ёсць высокадакладныя святлодыёды, якія здольныя стварыць «разнастайныя сцэнары падсвечвання салона», або дадатковыя пастаўкі пад ногі, якія «робяць масаж ступняў». 

Таксама са справаздачы банка вынікае, што на закупе транспартных сродкаў Нацбанк ашчадзіў 12 000 руб ад планавых асігнаванняў. 

Прэс-сакратар Нацбанка Аляксандр Цімашэнка цяпер у камандзіроўцы, таму не здолеў аператыўна патлумачыць «Нашай Ніве» патрэбу закупу аж настолькі дарагой машыны. 

NN.by

1
LitvinM / Адказаць
23.05.2019 / 16:22
Ну што тут сказаць ... Сваю ЖОПУ канешне ляпей у Audi A8L вязіць. Гаспадам дазволена
1
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
23.05.2019 / 16:31
За народныя грошы чаму б і не?
1
Мордехай В. / Адказаць
23.05.2019 / 16:54
Калаур прыйшоў да поспеху.
Пакуль ВЭБ ды ВТБ бяруць беларускiя пазыкi, можна не думаць аб рэформах. Народзец трывае ды плацiць за афрыканскiя %%. Заслужыў з барскага пляча.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру