23.05.2019 / 15:59

Маштабная топлес-вечарына закончылася масавай бойкай ВІДЭА 8

На трохдзённым пляжным фестывалі Go Topless («Застанься топлес») у горадзе Галвестан, Тэхас, успыхнула масавая бойка. Відэа з месца падзей публікуе The Sun.

На кадрах відаць, як маладыя людзі выскокваюць з джыпаў і кідаюцца адзін на аднаго. Іншыя ўдзельнікі мерапрыемства, уключаючы дзяўчат, спрабуюць іх разняць, астатнія здымаюць тое, што адбываецца на смартфоны. Па дадзеных выдання, шэсць чалавек пацярпелі, ім была аказана медыцынская дапамога.

Паведамляецца, што за тры дні былі арыштаваныя 125 чалавек. Іх затрымалі за бойкі, кіраванне ў нецвярозым стане і крадзяжы. Некаторыя сталі віноўнікамі ДТЗ.

Пасля здарэння 18 тысяч чалавек падпісалі петыцыю супраць арганізацыі фестывалю Go Topless у 2020 годзе.

Go Topless — фестываль у ЗША, удзельнікі якога праходзяць на джыпах паласу перашкоды, уключаючы кіраванне па вадзе.

1
Зьмiцер / Адказаць
23.05.2019 / 16:37
(Максім Дызайнер mode on) Баршчаваркі дражняць палкоўнікаў голымі цыцкамі, а змэнчаныя ўстрыманнем палкоўнікі крышаць адзін аднаму мызы. (Максім Дызайнер mode off)
12
Валодзя / Адказаць
23.05.2019 / 18:01
Нормальный отдых))) у нас на селе ни одна нормальная дискотека без этого не обходится! Это показывает какие мы все одинаковые и какой мир маленький на самом деле!))))
7
вася чэсных / Адказаць
23.05.2019 / 22:06
Валодзя, понимаю, что вам это сложно понять, но большинство людей в мире умудряются жить без драк. И не гордятся мордобоем на дискотеках на селе.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру