23.05.2019 / 17:54

У Смаргоні на прадпрыемстве загінуў тэхнік-механік

У Смаргоні следчыя высвятляюць абставіны гібелі работніка аднаго з замежных прадпрыемстваў, паведамляе СК.

Сёння ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне, што на працы загінуў 22-гадовы тэхнік-механік замежнага прадпрыемства. Следчыя, а таксама спецыялісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз і Гродзенскага абласнога дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы аглядаюць месца здарэння. Апытваюць відавочцаў здарэння. Праводзіцца праверка, высвятляюцца прычыны здарэння.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру