23.05.2019 / 18:41

Трамп назваў былога кіраўніка Дзярждэпа «тупым як камень» 7

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў у твітары былога кіраўніка Дзярждэпартамента Рэкса Тылерсана дурнем.

«Тупы як камень, Рэкс Тылерсан, цалкам не гатовы да працы дзяржсакратаром, прыдумаў байку (ён быў звольнены): нібыта Уладзімір Пуцін быў гатовы да сустрэчы ў нямецкім Гамбургу лепш, чым я. Не думаю, што Пуцін пагадзіўся б! Вы толькі паглядзіце на стан спраў у ЗША!» — напісаў Трамп.

Раней CNN са спасылкай на крыніцу абвясціў: Тылерсан распавёў заканадаўцам, што Пуцін сапраўды быў гатовы да сустрэчы лепш за Трампа, што прывяло да нязручнай сітуацыі для асоб, якія суправаджалі амерыканскага прэзідэнта. Па словах былога дзяржсакратара, ён нібыта кіраваўся амерыканскімі каштоўнасцямі свабоды і дэмакратыі, але сказаць тое ж самае пра прэзідэнта ён не можа.

13 сакавіка 2018 года Трамп звольніў Тылерсана.

7
Жвір / Адказаць
23.05.2019 / 18:51
Niejki virus chodzic` pa plianiecie, pryliacieūšy na kamiecie. Pajšla moda na nieadekvataū va ūladzie. Pačalosia z bylych saūkovych republikaū, a vo ūžo i ū USA chvarejuc`...
3
Мордехай В. / Адказаць
23.05.2019 / 18:54
Аб гэтым выдатна сказаў мэр Пiт Буцiджэдж : У гэтым увесь сэнс гратэску. Вам цяжка глядзець у iншы бок.

Таму медыя тыражуцюць глупствы блазнаў. ctrl+c, ctrl+ v.
8
Дед Мороз / Адказаць
23.05.2019 / 20:37
Словесный понос клоуна. Никто в серъёз дичь, которую Трамп несёт не воспринимает :)
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру