З кватэры 42-гадовай магілёўкі знік тэлевізар, ноўтбук і гульнявая прыстаўка з трыма ключамі. Агульную шкоду ацанілі амаль у 3400 рублёў. Жанчына падазравала, што рэчы забраў былы сужыцель — дзверы адчынілі ключом.

35-гадовы беспрацоўны прыяцель магілёўкі, расстаўшыся з ёй, забраў ключ ад кватэры, а пасля чакаў моманту. Ведаючы прыблізны расклад гаспадыні кватэры, ён дачакаўся, калі яна сыдзе, і пасля гэтага вынес дарагія рэчы. Свае паводзіны аргументаваў тым, што жанчына «яму вінаватая за час, праведзены разам».

Падазраванага затрымалі. Раней ён быў неаднаразова судзімы за рабаванні, крадзяжы і махлярства. Выкрадзенае часткова канфіскавалі. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?