23.05.2019 / 21:11

Зноў маскітная сетка: двухгадовы хлопчык выпаў з акна трэцяга паверха ў Мазырскім раёне 2

Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 22 мая ў пасёлку Крынічны, паведамляе Следчы камітэт.

У момант здарэння ў кватэры знаходзілася ўся сям'я. Хлопчык, калі застаўся адзін у пакоі, забраўся на падаконнік і адчыніў акно. Хлопчык абапёрся на маскітную сетку і выпаў з трэцяга паверху. Пад вокнамі кватэры растуць дэкаратыўныя хмызнякі, і гэта, магчыма, змякчыла ўдар ад падзення. Дзіця ў цяжкім стане адвезлі ў рэанімацыю.

Хлопчык выхоўваецца ў шматдзетнай шчаслівай сям'і. Акрамя яго ў сям'і ёсць яшчэ двое дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Сям'я ніколі не была на ўліку.

1
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць
23.05.2019 / 22:38
Замки на окна в оме три рубля штука!!!
0
Спартовец / Адказаць
24.05.2019 / 16:54
Гопнiк з Малiнаукi, а на Аліэкспрэс у разы меней! Людзі, не шкадуйце грошай!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру