23.05.2019 / 22:18

Ваенны парад 3 Ліпеня пройдзе ўвечары 10

Ваенны парад з нагоды Дня Незалежнасці 3 ліпеня пачнецца ў 21.00. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў намеснік міністра абароны Сяргей Патапенка, піша Tut.by

«Парад адбудзецца вечарам. Гэта асаблівасцю будзе. Пачнецца з паветранага эшалона. І завершыцца механізаванай калонай», - паведаміў намеснік міністра.

У парадзе возьмуць удзел 25 парадных разлікаў — усяго больш за 4 тысячы чалавек. Будуць і прадстаўнікі замежных армій — свой удзел пацвердзілі восем дзяржаў.

Зараз трэніроўкі праходзяць на закрытым пляцы. Генеральная рэпетыцыя ў горадзе пройдзе 1 ліпеня.

Яшчэ адным навінкай гэтага года стане ўдзел у парадзе жаночага страявога разліку беларускай міліцыі.

2
HENRIK KWINTA / Адказаць
23.05.2019 / 22:14
Пауночная Карэя скора будзе адпачываць, мы яе перагоним!
2
Скураныя крылы / Адказаць
23.05.2019 / 22:51
Прапанова. У наступным годзе святкаванне Дня Перамогі зладзіць у ноч з 8 на 9 мая. Тут хоць будзе зразумела чаму не зранку.

0
Прохожий / Адказаць
23.05.2019 / 23:41
Жарко самому главному....
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру