24.05.2019 / 09:51

У ЗША пакаралі смерцю серыйнага забойцу жанчын. Ён чакаў прысуду 35 гадоў 5

Серыйнага забойцу і гвалтаўніка Роберта Бобі Джо Лонга пакаралі смерцю 23 мая ў амерыканскім штаце Фларыда. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Мужчына ў 1984 годзе згвалціў і забіў прынамсі дзесяць жанчын, укалоўшы смяротную ін'екцыю. Акрамя смяротнага прысуду, у 1985 годзе ён таксама быў асуджаны на 401 год турэмнага зняволення і 28 пажыццёвых тэрмінаў. Лонг прызнаўся ў згвалтаванні 40 жанчын: ён прыязджаў па аб'явах аб продажы ў газетах і гвалтаваў сваіх ахвяр, калі яны былі дома адны.

За яго пакараннем смерцю назірала адна з ахвяр — Мішэль Сімс, якой на момант нападу было ўсяго 17 гадоў. Злачынца скраў яе з царкоўнага двара і прывёз да сябе дадому, але ёй пашэнціла выклікаць у ім жаль і пераканаць адпусціць яе.

Пазней з яе дапамогай паліцэйскім удалося высачыць і арыштаваць маньяка. Цяпер яна працуе ў тым самым дэпартаменце паліцыі, работнікі якога затрымалі Лонга.

1
Казік / Адказаць
24.05.2019 / 13:06
Жах
0
Той самы / Адказаць
24.05.2019 / 13:59
Заслужыў.
0
Зьмiцер / Адказаць
24.05.2019 / 15:52
Памёр Максім, ды і хрэн з ім.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру