24.05.2019 / 10:32

У Казахстане адказалі на прапанову паставак нафты ў Беларусь 18

Казахстанскія вытворцы нафты не надта зацікаўлены ў пастаўках у Беларусь, пра якія казаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе «Коммерсантъ».

У Казахстана няма такіх вялікіх свабодных аб'ёмаў для паставак, як у Расіі, распавяла крыніца, блізкая да «Казмунайгазу». У 2019 годзе рэспубліка скароціць здабычу нафты, пры гэтым попыт з боку Кітая і Узбекістана расце. Акрамя таго, для транзіту прыйдзецца дамаўляцца з Масквой, і ўлічваючы «бясконцыя спрэчкі з беларусамі, ніхто не хоча з гэтым звязвацца».

Калі Мінск прапануе «добрыя грошы», аб'ёмы для паставак знойдуцца, адзначае яшчэ адна крыніца ў нафтавай галіне Казахстана. «Але на такіх умовах ім прасцей дамовіцца з расейцамі», — дадаў суразмоўца выдання.

7
Жвір / Адказаць
24.05.2019 / 10:44
Vos`, a my im calinu niekali ūzarali... Vo dzie rabic` nie bylo čaho... :)
2
Жвір / Адказаць
24.05.2019 / 10:49
Darečy, čuū ad čalavieka, jaki zajmaūsia adhruzkaj kazachstanskaj nafty, što zdabyvajecca jana tam z utrymaņniem H2S da 300000 ppm. Nia viedaju, ci varta vieryc`, i kali tak, dyk ci paūsiuļ jana ū ich takaja...i ci ūpadabajuc` jaje ū Mazyry dy Navapolacku...
5
bane / Адказаць
24.05.2019 / 10:49
а навошта Беларусі "такія сябры" як Казахстан і навошта наогул гэны Евразійскі саюз ?
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру