24.05.2019 / 10:19

На выбарах у Літве захоўваецца інтрыга 5

Delfi.lt

У нядзелю ў Літве пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў. У першым туры кансерватар Інгрыда Шыманіце выйграла ў эканаміста Гітанаса Наўседы з перавагай 0,18%.

Цяперашнія тэндэнцыі больш спрыяльныя для Наўседы. Кіраўнік агенцтва Baltijos tyrimai сацыёлаг Раса Алішаўскене звярнула ўвагу на тое, што ён лідзіраваў на большай частцы выбарчых участкаў, у Шыманіце быў вялікі рэзерв у выбаршчыкаў за мяжой.

«Але цяпер рэферэндуму не будзе, таму ў эмігрантаў менш матываў ісці на выбары. Таму колькасць тых, хто галасуе за мяжой павінна знізіцца», — сказала Алішаўскене.

Сацыёлаг звярнула ўвагу на тое, што праведзеныя перад першым турам апытанні паказваюць, што людзі, якія галасавалі за іншых кандыдатаў, часцей згадвалі, што калі іх кандыдат не выйдзе ў другі тур, будуць галасаваць за Наўседу.

«Усё вельмі залежыць ад актыўнасці. Выбаршчыкі Шыманіце лепш мабілізаваныя. Наўседа — гэта такі добры выбар, але не настолькі, каб «крыжам за яго класціся». Выбаршчыкі Шыманіце думаюць так: «Калі спатрэбіцца, падыму ўсю сваю вёску», — сказала Алішаўскене.

Сацыёлаг заўважыла, што ў апошні тыдзень, калі кампанія стала агрэсіўнейшай, Шымон сталі больш атаясамліваць з партыяй. «Гэта трохі мабілізуе людзей, якім гэта партыя не падабаецца. Гэта можа актывізаваць выбаршчыкаў Наўседы, якія паленаваліся б ісці на другі тур — паколькі «абодва кандыдаты добрыя, і нічога дрэннага ў Літве не здарыцца». «Калі пачалася палярызацыя — Саюз айчыны ці не Саюз айчыны, можа прыйсці больш прыхільнікаў Наўседы», — сказала Алішаўскене.

1
Жвір / Адказаць
24.05.2019 / 11:37
Biaz kiliška fik uciamiš... :) Lit, dzie Vy, prakamientujcie !
0
Лит. / Адказаць
24.05.2019 / 13:52
Чего?
1
Жвір / Адказаць
24.05.2019 / 14:29
Лит.,
Чего?
Baču, što i Vy biez kiliška nia ciamicie...:) Biadak...:) Vy što, sapraūdy ni be, ni mia ? Zusim ?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру