Увечары 22 мая сямейны канфлікт ледзь не скончыўся забойствам: жанчына абаранялася ад агрэсіўнага мужа.

Сварка паміж мужам і жонкай завязалася яшчэ днём. 59-гадовы муж, абхапіўшы рукой шыю жанчыны, прыставіў ёй да горла нож. Дэбашыр пагражаў забіць жонку, але 56-гадовай жанчыне ўдалося вырвацца з рук скандаліста і стаіцца ў пакоі.

З новай сілай канфлікт «разгарэўся» позна вечарам. Убачыўшы жонку на кухні з міскай фаршу ў руках, муж выхапіў чарпак і ўдарыў жонку. Спалохаўшыся, жонка ўзяла са стала кухонны нож і выставіла яго перад сабой. Са словамі «біць мяне больш не будзеш» нанесла два ўдары ў вобласць перадплечча і грудной клеткі. Пасля жанчына выбегла з хаты и пазваніла дачцэ, тая і выклікала міліцыю.

Мужа шпіталізавалі, ён выжыў.

«Варта адзначыць, што справа ставіцца да катэгорыі прыватнага абвінавачання, ўзбуджаецца па заяве пацярпелага боку, пададзенага ў суд самастойна», — паведамляе міліцыя.

То бок жанчыну яшчэ можа і не будуць судзіць — яе лёс залежыць ад таго, ці напіша заяву паранены муж.

Але ж самога мужа судзіць будуць. На яго завялі справу за пагрозу забойствам (пакаранне — да 2 гадоў калоніі). Як высветлілася, мужчына рэгулярна ўздымаў на жонку руку, пагражаючы расправай. У прыватным доме ў прыгарадзе Маладзечна пара жыве сама, дзеці і ўнукі тут госці нячастыя, кажуць, таму віной пастаянныя скандалы паміж бацькамі. Але ў міліцыю аб канфліктных сітуацыях паведамленні паступалі рэдка. У верасні мінулага года жанчына вырашыла пакараць нядбайнага мужа і прыцягнуць да адказнасці. Без штрафу i нерваў не абышлося, але па выніку нічога не змянілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0