Моладзевы чэмпіянат свету ў дывізіёне I (група A) пройдзе ў Беларусі ў снежні 2019 года, паведамляюць Мінск-навіны.

Рашэнне было прынята на штогадовым кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея, які прайшоў у Браціславе. Права стаць гаспадарамі гэтага турніру першапачаткова мелі намер аспрэчваць чатыры краіны: Беларусь, Аўстрыя, Данія і Славенія. Аднак датчане са славенцамі свае кандыдатуры знялі, прычым датчане - на карысць беларускай дэлегацыі. У вочнай спрэчцы з Аўстрыяй большасцю галасоў (16 супраць 9) перамагла заяўка ад Беларусі.

Моладзевы ЧС у першым дывізіёне (група А) пройдзе з 8 па 14 снежня. За адзіную пуцёўку ў эліту сусветнага маладзёжнага хакея пазмагаюцца гаспадары, а таксама дружыны Даніі, Аўстрыі, Латвіі, Славеніі і Нарвегіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0