24.05.2019 / 16:06

Падчас паездкі па МКАД Лукашэнка спыніўся ў Курапатах 30

president.gov.by

Сёння Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з уладкаваннем МКАД. Ён праехаўся па кальцавой на аўтобусе з сімволікай II Еўрапейскіх гульняў. Падчас паездкі даў даручэнні наконт тэрыторый уздоўж МКАД, зрабіў некалькі прыпынкаў, у тым ліку і ў Курапатах, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Па шляху руху аўтобус не раз спыняўся, паведамляе прэс-служба. Адным з такіх прыпынкаў стала ўрочышчы Курапаты, дзе нядаўна былі праведзены работы па добраўпарадкаванні.

«Тут трэба заняцца дадаткова пасадкай дрэў. І яны, хто там ляжыць (яны нас бачаць), дзякуй скажуць. Па перыметры туі можна, — адзначыў беларускі лідар. 

— Падумайце, як канчаткова добраўпарадкаваць Курапаты. Некалі мы яшчэ пройдзем, паглядзім. Але недапушчальна, каб хтосьці тут нешта рабіў без дазволу. Гэта ж палітычная дэманстрацыя. Гэта камусьці трэба. Можаш прыйсці, калі ласка, памаліся, пакладзі кветкі і сыходзь, не замінай гэтым людзям».

Гэта першы выпадак, калі Лукашэнка публічна спыніўся ў Курапатах. Раней кіраўнік дзяржавы заяўляў, што Курапаты трэба прывесці ў парадак, і там павінен быць усталяваны сціплы помнік. Лукашэнка заяўляў, што тэма Курапатаў выкарыстоўвалася асобнымі палітыкамі і актывістамі ў прапагандысцкіх мэтах.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра Курапаты: Каталікі там пачалі вазбухаць — Свёнтак і яшчэ іншыя

Лукашэнка пра Курапаты: Не трэба плакацца, што недзе крыжы знеслі

Лукашэнка пра Курапаты: А ты, калі забіваў крыж, думаў пра тое, што там галава забітага чалавека?

Лукашэнка: Мы навядзём парадак у Курапатах

president.gov.by

8
LitvinM / Адказаць
24.05.2019 / 16:13
Канчатковая рашеньне пытаньня - абнесьці плотам, дрэвамі, кабакамі, выставачнымі центрамі. Галоўнае - каб не было бачна, каб з вачэй прэч
І так здаецца - гэты .... ці ня першы раз прыпыніўся ў Курапатах, ці каля кабака свайго шастаў?
6
Чебаркуль / Адказаць
24.05.2019 / 16:22
А куда принести цветы и где помолиться за Захаренко, Гончара, Завадского? Покажи эти места!!!
3
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
24.05.2019 / 16:30
Зноў-жа працытаю Шнура "Ехай ....., ехай ..... навсегда". 
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру