24.05.2019 / 16:53

Паператворчасць: у школах ад бацькоў патрабуюць распісаць план, дзе будуць дзеці кожны дзень лета 24

Перад летнімі канікуламі бацькоў традыцыйна просяць напісаць справаздачы пра тое, дзе і з кім будуць дзеці ў гэтыя месяцы. Але ў некаторых установах адукацыі гэта даходзіць да абсурду. Сёлета ў адной з гарадзенскіх школ бацькам давялося запаўняць план на кожны дзень!

Фота Сяргея Гудзіліна.

Па словах саміх бацькоў, самае страшнае — напісаць, што дзіця будзе дома. Бо тады яго могуць прыцягнуць у школу. «Мы два лета біліся, каб дачку не прыцягвалі ў выязны лагер МУС, дзе пад кіраўніцтвам міліцыі дзяцей вучаць карысным справам», — падзялілася ў сацсетках адна з мам.

«Я працавала ў адной гарадзенскай гімназіі, там настаўнікаў прымушалі збіраць такую інфармацыю па тыднях. І не дай Бог бацькі напішуць, што дзіця дома! — напісала былая настаўніца. — Бацькам задураць галаву, выклікаючы дзіця на разнастайныя «моташна-сумныя» мерапрыемствы, «каб было занята»! Мае бацькі, у выпадку калі дзіця дома, пісалі, што ў бабулі. Тады ніхто не дакалупваўся. А ўвогуле часцей за ўсё такія штукі — выдумкі мясцовай адміністрацыі. Ад раённага аддзела адукацыі паступае іншая разнарадка».

Навошта ўсё гэта трэба? Немагчыма ж дакладна сказаць, чым будзе занята дзіця праз месяц у той ці іншы канкрэтны дзень. Тым больш за малых адказваюць менавіта бацькі, а не школа і чыноўнікі.

«Наша Ніва» звярнулася па каментар ў аддзел адукацыі Гарадзенскага гарвыканкама, каб даведацца, чыя гэта ініцыятыва і навошта школе падрабязныя справаздачы на кожны дзень, але адказу так і не атрымала.

NN.by

2
гыгыгы / Адказаць
24.05.2019 / 17:01
Баяцца што дзиця будзе дома?
Ну тады пишыце - у бабки на Украине, усе лета......
0
Матёрый / Адказаць
24.05.2019 / 17:39
Есть ли дома сигнализация или собака. В какое время никого не будит дома.
0
Ну что сказать / Адказаць
24.05.2019 / 18:38
Дзе-дзе? Адразу пасля апошняга званка хуценька у аэропорт i на 3 месяцы у iталiю, Францыю, Германiю, Мальдзiвы. Няхай правяраюць, цi адпавядае напiсанае рэчаiснасцi.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру