24.05.2019 / 16:48

Зміцер Дашкевіч: Туямі і платамі ўлады спрабуюць схаваць Курапаты ад вачэй людзей 7

Грамадскі актывіст, маладафронтавец Зміцер Дашкевіч у пятніцу 24 мая трымае варту ля рэстарана «Паедзем, паядзім» у Курапатах.

Зміцер Дашкевіч (на пярэднім плане) усталёўвае крыж у Курапатах. Фота svaboda.org.

Ён не бачыў, калі Лукашэнка прыязджаў у Курапаты. Кіраўнік Беларусі даў загад высадзіць туі па пераметры ўрочышча.

«На жаль, нічога новага мы не пачулі. Дзяржава працягвае сваю палітыку, каб схаваць Курапаты з вачэй. Усе гэтыя туі, платы накіраваныя на тое, каб нікога не пускаць у Курапаты. Але тое, што Курапаты ўжо тры гады не сыходзяць з топ-навін недзяржаўных СМІ пра нешта ды кажа. Чаму так адбываецца? Думаю, неба нешта хоча нам сказаць праз гэтае месца», — сказаў Зміцер Дашкевіч.

ЗП

3
Танчык / Адказаць
24.05.2019 / 19:56
Сапраўды - ніякімі туямі немагчыма схаваць сляды забойства нявінных ахвяр. У часова абавязанага грамадзяніна нічога не атрымаецца. 
1
maha / Адказаць
24.05.2019 / 20:26
Улада, перш за ўсе, павінна асудзіць рэжым забойцаў. Без гэтага ніхто не павінен і датыкацца да Курапат.
2
Святлана / Адказаць
24.05.2019 / 21:20
Ганьба
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру