Беларускі ПЭН-Цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў. Ён прымеркаваны да 75-годдзя з дня нараджэння Карласа Шэрмана.

Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 16 да 27 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу). Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на літаратурны семінар і майстар-класы ў Мінск, дзе змогуць прадставіць і абмеркаваць свае творы з вядомымі пісьменнікамі, выкладчыкамі, вучонымі.

«На конкурс прымаюцца літаратурныя творы тых жанраў, якімі быў слаўны Карлас Шэрман, а менавіта вершы, эсэ, мастацкія пераклады, — кажа куратар конкурсу і старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч. — Таксама, у сувязі з тым, што сёлета мы адзначаем 200-гадовы юбілей Эдгара Алана По, для маладых перакладчыкаў ўведзеная спецыяльная намінацыя «пераклад аднаго твора Э.А.По».

Да разгляду будуць прымацца творы, дасланыя (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) не пазьней за 20 сакавіка 2009 г. Падвядзенне вынікаў першага туру адбудзецца 20 красавіка.

Творы можна дасылаць на адрас: e-mail: [email protected] (з пазнакай «Літаратурны конкурс»). Паштовы адрас: 220050, а/с 218, Мінск, РГА «Беларускі ПЭН-Цэнтр». Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 284-73-29.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?