24.05.2019 / 20:01

Былы пасол Расіі ў Беларусі Сурыкаў: Бабіч так і не зразумеў, хто ў Беларусі галоўны 28

Былы надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў пракаментаваў «Народнай Волі» паспешлівы ад'езд з Мінска Міхаіла Бабіча.

— Аляксандр Аляксандравіч, вы напэўна ведаеце, што ў апошні час у нас тут разгортваюцца вельмі цікавыя падзеі… Напрыклад, Міхаіл Бабіч вёў у Беларусі сябе вельмі гучна, а з'ехаў ціха. Ну, або яго з'ехалі…

— Так склаўся яго лёс. Напэўна, ён так і не зразумеў, хто ў Беларусі галоўны…

Справа ў тым, што Бабіч у Расіі быў вялікі начальнік, кіраўнік цэлай акругі, Прыволжскай. А Беларусь — гэта суверэнная, самастойная дзяржава, а не Прыволжская федэральная акруга. Вось гэта галоўнае, чаго Бабіч так і не зразумеў.

— Ну так, паводзіў сябе як кароль.

— А пасол — гэта не кароль. У вас ёсць свой кароль, які называецца прэзідэнт. І ён у Беларусі галоўны, а не пасол Расійскай Федэрацыі. Не Сурыкаў галоўны, не Бабіч, не наступны пасол, які прыедзе. Галоўны ў Беларусі — прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. І гэта павінен разумець не толькі расійскі, але і ўсе іншыя паслы. А расійскі — у асаблівасці, таму што ў Расіі і Беларусі векавыя брацкія сувязі. Тым больш трэба паважаць беларускую ўладу!

<…>

— А як вы можаце пракаментаваць словы некаторых высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў аб больш шчыльнай інтэграцыі? У Беларусі ў адказ усе адразу адназначна заявілі: ніхто ў склад Расіі не пойдзе.

— А ніхто, напэўна, нікуды і не кліча.

Напэўна, гэта няўдалы выраз быў наконт шчыльнай інтэграцыі. Кожны чалавек часам агаворваецца — такое бывае. На мой погляд, не мелася на ўвазе ўваходжанне Беларусі ў склад Расіі.

— То бок, вы таксама добра разумееце, што гэта немагчыма?

— Беларусь — суверэнная, незалежная дзяржава. Адносіны паміж нашымі краінамі павінны быць роўнымі, партнёрскімі, брацкімі, павінны развівацца ва ўсіх плоскасцях — ад эканамічнай да палітычнай сферы.

— Вы ўжо даўно з'ехалі з Беларусі, але ўсё роўна пра вас тут перыядычна ўспамінаюць. Вядома, што вам прапаноўвалі застацца жыць у Мінску. І кажуць, што Аляксандр Лукашэнка падарыў вам зямельны ўчастак у Драздах. Гэта праўда?

— Ліхіх языкоў заўсёды шмат…

У мяне адна радзіма. Называецца яна Расійская Федэрацыя, Алтайскі край. Тут я маю і зямельны ўчастак, і кватэру, і ўсё астатняе. І ніколі не меў і не буду мець ні ўласнасці, ні зямельнага ўчастка за мяжой, у тым ліку і ў Беларусь.

Я патрыёт сваёй краіны. Але пры гэтым люблю Беларусь.

8
Дед Мороз / Адказаць
24.05.2019 / 20:00
прогнали Бабича и ладно смысл его обсуждать :)
11
odin / Адказаць
24.05.2019 / 20:10
Здесь главный народ, люди Беларусы, а не президент. Люди!!!! Просто люди неправильно выбрали себе администратора, который представлял бы страну в мире, а администратор неправильно понял свои функции и стал королем.
60
Serg / Адказаць
24.05.2019 / 20:10
Умный человек. Спасибо ему за работу на благо наших стран.
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру