24.05.2019 / 20:57

Пад Брэстам з аграсядзібы эвакуіравалі 50 чалавек праз забытае лазертаг-абсталяванне

У Брэсцкім раёне праваахоўнікі эвакуіравалі адпачывальнікаў і персанал аграсядзібы з-за забытага абсталявання для гульні ў лазертаг, паведамляе абласная міліцыя.

Інцыдэнт адбыўся 23 мая паблізу вёскі Цюхінічы. Падчас касьбы травы работнік турыстычнага комплексу наткнуўся на дзве невялікія пластыкавыя скрынкі чорнага колеру. Унутры знаходзіліся акумулятарныя батарэі і мікрасхемы. Мужчына паведаміў пра знаходку дырэктару сядзібы, які звярнуўся па дапамогу ў Брэсцкі РАУС.

Праваахоўнікі эвакуіравалі 50 чалавек. Пры абследаванні каробак выбухованебяспечных прадметаў не выявілі. Гэта аказалася часткай абсталявання для гульні ў лазертаг, якое раней забыўся на тэрыторыі аграсядзібы індывідуальны прадпрымальнік з Брэста.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру