24.05.2019 / 23:25

Сілавікі затрымалі кіраўнікоў некалькіх заводаў, якія вырабляюць станкі і інструменты 2

Сілавікі ўзялі ў абарот кіраўнікоў шэрагу прадпрыемстваў, якія раней уваходзілі ў холдынг «Белстанкаінструмент». Гэтую інфармацыю Tut.by пацвердзіла інфармаваная крыніца. Але ў прэс-службе КДБ адмовіліся ад каментароў.

Тэрыторыя ААТ «СтанкаГомель». Фота belsat.eu.

Паводле інфармацыі belsat.eu, на працоўным месцы адсутнічаюць кіраўнікі аршанскага «Станказавод «Чырвоны барацьбіт», «СтанкаГомеля», Віцебскага завода заточных станкоў, «Вістана» і шэрагу іншых. Tut.by удалося пацвердзіць інфармацыю аб затрыманні кіраўнікоў двух з гэтых прадпрыемстваў.

«Былі затрыманыя топ-менеджары шэрагу прадпрыемстваў станкабудаўнічай галіны. Аналізуецца іх фінансавая дзейнасць, атрыманне хабараў і адкатаў», — сказала крыніца.

2
Shandor / Адказаць
25.05.2019 / 00:01
Чаму гэтых дзяцькоў наўываюць "топ-мэнжджэрамі"?! Гэта не мэнэдэры, а назначэнцы.
3
Дед Мороз / Адказаць
25.05.2019 / 01:27
Рыба гниёт с головы...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру