25.05.2019 / 09:34

Лукашэнка павіншаваў калектыў Літаратурнага музея Янкі Купалы з 75-годдзем установы

«Адпавядаючы высокім патрабаванням часу, установа дастойна выконвае сваю місію па даследаванні, захаванні і папулярызацыі гістарычных і сучасных духоўных каштоўнасцей беларусаў», - цытуе віншаванне прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў, што сёння музей з'яўляецца сапраўднай скарбніцай жыццёвай і творчай спадчыны класіка айчыннай культуры. Унікальныя экспазіцыі яго залаў, разнастайныя выставы і адукацыйныя праграмы раскрываюць перад наведвальнікамі шматгранны вобраз Янкі Купалы - паэта, пісьменніка, драматурга, перакладчыка, публіцыста і грамадскага дзеяча.

Кіраўнік дзяржавы выказаў словы ўдзячнасці калектыву музея за штодзённую руплівую працу і адданае служэнне роднай Беларусі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру