Аўто11

У Беларусі стартавалі продажы новага пакалення KIA Ceed і Ceed SW

KIA Motors ў Беларусі пачала продажы трэцяга пакалення KIA Ceed і Ceed SW. Цэны на новы хэтчбэк складаюць ад 16,3 да 24,5 тысяч даляраў у эквіваленце, а ў кузаве універсал аўтамабіль каштуе ад 16,95 да 26,7 тысяч даляраў.

Сямейства мадэляў Ceed з'яўляецца адным з найбольш высокатэхналагічных у сегменце кампактных аўтамабіляў. Пры гэтым універсал Ceed SW прапануе найбольшы аб'ём багажнай прасторы ў сваім класе.

Першая партыя прыйшла ў Мінск літаральна днямі. На гэты момант навінкі ёсць ў аўтацэнтрах ва Уруччы і на Ціміразева, а ў бліжэйшы час аўтамабілі з'явяцца ў Гомелі і Магілёве. «Мы бачым пастаянную цікавасць да Ceed і Ceed SW у беларусаў. Новае пакаленне аўтамабіляў дазволіць брэнду KIA пашырыць сваю прысутнасць на беларускім рынку», — лічаць у аўтацэнтры KIA «Атлант-М на Незалежнасці».

На беларускім рынку навінкі прадстаўлены лінейкай 4-цыліндравых бензінавых рухавікоў, якія максімальна адпавядаюць запытам беларускіх кліентаў. Выбар матораў пачынаецца са 100-сільнага атмасфернага агрэгата аб'ёмам 1,4 літра, які працуе са 6-ступенчатай механічнай каробкай перадач. У якасці альтэрнатывы — 1,6-літровы атмасферны рухавік на 128 «коней», да якога можна выбраць 6-ступенчатую каробку-аўтамат. Даступны і 1,4-літровы турбарухавік T-GDI на 140 к.с., які ідзе ў пары з 7-ступенчатай каробкай з падвойным счапленнем. Самая хуткая версія набірае першую «сотню» за 9,2 секунды. Пры гэтым расход паліва ў горадзе складае ўсяго 7,7 літраў (5,2 л — расход за горадам).

KIA Ceed стаў «разумнейшы»: інтэлектуальныя памочнікі дапамагаюць паркавацца, падтрымліваць пастаянную хуткасць і распазнаваць дарожныя знакі, прадугледжаная таксама функцыя аўтаматычнага тармажэння.

Даўжыня хэтчбэка — 4310 мм, шырыня — 1800, а вышыня — 1457. Універсал у сваю чаргу даўжэйшы амаль на 290 мм і вышэйшы на 18 мм. Багажнік KIA Ceed умяшчае 395 літраў і ўтрая больш (1291 літры) са складзенымі сядзеннямі.

У стандартную камплектацыю ўваходзяць сталёвыя дыскі на 15 цаляў, запаска, задні спойлер і падагрэў фарсунак амывальніка. У салоне прысутнічаюць штурманская падсветка, кандыцыянер і бартавы камп'ютар з дысплеем. У якасці опцый можна ўзяць, у прыватнасці, святладыёдныя фары, круіз-кантроль, мультымедыйную сістэму і аздабленне салона з тканіны і скуры.

Новы Ceed SW створаны на новай глабальнай платформе К2 і прайшоў адаптацыю да ўмоў краін СНД: дарожны прасвет павялічаны на 10 мм у параўнанні з еўрапейскай спецыфікацыяй, праведзена пераналадка спружын і амартызатараў, вызначаныя найбольш запатрабаваныя опцыі. Перавагай ўніверсала выступае самы вялікі ў сваім сегменце аб'ём багажнага адсека — 625 літраў, без задняга шэрагу — 1 694 літры.

«Мы пастаўляем KIA Ceed і Ceed SW з завода ў Славакіі. На ўсе аўтамабілі дзейнічае ўнікальная для Беларусі гарантыя — 150000 км прабегу або 5 гадоў, у залежнасці ад таго, што наступіць раней. Папярэднія пакаленні Ceed ўжо даказалі сваю надзейнасць, так што ў нас няма сумневаў, што і навінка пакажа сябе добра на беларускіх дарогах», — упэўненыя ў аўтацэнтры KIA «Атлант-М на Незалежнасці». — Пры гэтым траціна аўтамабіляў з першай партыі ўжо раскуплена. Мы плануем пастаўляць новае пакаленне Ceed на пастаяннай аснове, таму ў бліжэйшы час беларускі рынак чакаюць дадатковыя пастаўкі».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую28

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць