25.05.2019 / 12:28

БРСМ рэканструюе партызанскі парад 1944 года 8

Моладзь Мінска 25 мая прэзентуе патрыятычны праект «Летам 44-га …», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Мінскім гарадскім камітэце БРСМ.

Цэнтральнай падзеяй стане рэканструкцыя шэсця партызанскага параду, які 16 ліпеня 1944 году праходзіў у сталіцы з нагоды вызвалення горада ад нямецкай акупацыі на былым гарадскім іпадроме ў раёне вул. Чырвонаармейская. Парад аб'яднаў 30 тыс. чалавек.

З 13.00 да 13.30 па вул. Камсамольская да скрыжавання вул. Кірава з пр. Незалежнасці пройдзе калона з конніцай, партызанамі і падпольшчыкамі — пераапранутымі актывістамі БРСМ. Узначаліць шэсце легендарны казёл па мянушцы Малыш — у 44-м ён стаў адным з талісманаў параду. На імправізаванай трыбуне збяруцца ветэраны, удзельнікі партызанскага руху і парада 1944 года.

Таксама ў 13.00 у скверы на вул. Камсомольская пачнуць працу інтэрактыўныя пляцоўкі. Адкрыюцца зборны пункт ваенкамату, штаб партызанскага руху, партызанскія лагер і шпіталь, камсамольскі падпольны штаб, ваенна-палявая пошта ігд.

Тут жа можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах па страявой падрыхтоўцы, зборцы-разборцы аўтаматаў, стральбе ў ціры. Госці змогуць праехаць на кані, патанчыць вальс і прадэгуставаць салдацкую кашу.

На імправізаванай мабільнай сцэнічнай пляцоўцы адбудзецца канцэрт з удзелам творчых студэнцкіх калектываў. Завершыць свята праграма «Песні ваенных гадоў».

У рэканструкцыі параду возьмуць удзел каля 700 чалавек.

2
Йа / Адказаць
25.05.2019 / 13:05
Бутафорская "организация" проведет бутафорские мероприятие... Страна идиотов, воспитывающая молодых идиотов. Руководители, правда, совсем не идиоты. Первый уже не в общаге живёт, естественно?;)
2
мотолькопомоги / Адказаць
25.05.2019 / 13:30
По классике жанра мы должны перенять идеи лесных братьев. Что скажете?
2
БРСМ / Адказаць
25.05.2019 / 13:57
Чарговае глупства і распіл народных грошай
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру