25.05.2019 / 13:28

Сіноптыкі: у нядзелю горача, магчымыя навальніцы 5

Да 23 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 26 мая, паведамілі БелТА сіноптыкі.

У нядзелю будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі ноччу па крайніх усходніх раёнах, а ў другой палове дня месцамі па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Ноччу і раніцай у некаторых раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер заходні, умераны, днём - парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - да 13 вышэй за нуль, днём будзе плюс 17-23 градусы.

0
Загартаваная з лeцiшча / Адказаць
25.05.2019 / 14:59
Скажам так, +23 не горача, а цепла. Ды й сення на лецішчы +22. Вопратка мінімум, усе босыя. Раніцай абліваліся халоднай вадой са студні і купаліся у басэйне. Лета пачалося. Пакуль не спека, а умеранае цяпло.
0
Жвір / Адказаць
25.05.2019 / 16:26
Загартаваная з лeцiшча,
Раніцай абліваліся халоднай вадой са студні і купаліся у басэйне.
Jak doždž idzie, dyk zahartoūščykaū z chaty nia vyhnac`, a jak soniejka prypiakaje, kali laska, u basejnie siadziac`. Dyk što heta za zahartoūki, heta ž prafanacyja i padtasoūki ! :)
 
0
хамса / Адказаць
26.05.2019 / 07:00
добРэдзень, Рэд.)
(памятатаючы, што беларусы не казалі добрага ранку)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру