25.05.2019 / 15:16

МУС Нямеччыны пагражае месенджарам забаронай за адмову ад прадастаўлення інфармацыі 1

Міністэрства ўнутраных спраў Германіі хоча прымусіць месенджары прадастаўляць праваахоўным органам доступ да тэкставых чатаў і званкоў карыстальнікаў. Пра такую ініцыятыву напісаў Der Spiegel.

Доступ праваахоўнікаў да паведамленняў месенджараў магчымы толькі пры наяўнасці судовага ордэра. Гэтая норма застанецца нязменнай.

Аднак пакуль месенджары даюць праваахоўнікам толькі зашыфраваную інфармацыю, адмаўляючыся расшыфроўваць яе.

Ініцыятыва, якую прасоўвае міністр унутраных спраў Хорст Зеехофер, павінна прымусіць месенджары прадастаўляць інфармацыю выключна ў расшыфраваным выглядзе. А ў выпадках, калі яны адмовяцца ад супрацоўніцтва, магчымасць прадастаўлення імі паслуг у краіне павінна быць заблакаваная праз рашэнне Федэральнага агенцтва сувязі Германіі.

Паводле выдання, у выпадку ўхвалення, гэты план можа быць рэалізаваны да канца гэтага года.

0
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
25.05.2019 / 18:36
Мусар ён і ў Афрыцы мусар. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру