25.05.2019 / 16:00

Трыбунал ААН стаў на бок Украіны ў справе аб інцыдэнце ў Керчанскім праліве 11

Міжнародны трыбунал ААН па марскім праве (ITLOS) пастанавіў, што Расія павінна вызваліць 24 украінскіх маракоў, затрыманых падчас інцыдэнту ў раёне Керчанскага праліва, і перадаць Украіне тры канфіскаваныя судны. Пра гэта заявіў у суботу суддзя, старшыня на слуханнях у Гамбургу.

Украінскі бок перад пасяджэннем папрасіў трыбунал «прадпісаць Расіі вярнуць украінскія караблі», «неадкладна вызваліць 24 затрыманых маракоў і дазволіць ім вярнуцца ва Украіну», «спыніць крымінальны пераслед маракоў і ўстрымлівацца ад новых расследаванняў», паведамляе tass.ru.

Трыбунал палічыў «мэтазгоднымі» першыя два патрабаванні Кіева, аднак прыйшоў да высновы, што «не лічыць неабходным» патрабаваць ад Масквы спыніць крымінальны пераслед і ўстрымацца ад ўзбуджэння новых спраў, хоць і лічыць, што гэта было б разумна, адзначыў кіраўнік трыбунала.

Трыбунал заклікаў абодва бакі пазбягаць крокаў, якія могуць прывесці да «абвастрэння вельмі напружанай сітуацыі» ў Керчанскім праліве. Як дадаў Пак Чжын Хён, Расія і Украіна павінны да 25 чэрвеня гэтага года падаць свае справаздачы і бачанне сітуацыі па Керчанскім інцыдэнце.

Раней Масква апавясціла трыбунал аб тым, што не будзе ўдзельнічаць у слуханнях.

У вербальнай ноце, накіраванай у інстанцыю амбасадай Расеі ў ФРГ, адзначалася, што, з пункту гледжання расійскага боку, у Трыбунала няма юрысдыкцыі для разгляду керчанскага інцыдэнту. 10 мая трыбунал заслухаў аргументы ўкраінскага боку.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў у сваім фэйсбуку рашэнне Трыбунала ААН па справе інцыдэнту ў Керчанскім праліве.

Паводле яго словаў, выкананне РФ рашэння Міжнароднага трыбуналу можа стаць першым сігналам з боку расійскага кіраўніцтва пра рэальную гатоўнасць да спынення канфлікту з Украінай. «Такім чынам Расія можа зрабіць крок да разблакавання перамоваў і вырашэння створаных ёю праблем цывілізаваным спосабам», — адзначыў Зяленскі.

Глядзіце таксама: Канфлікт у Керчанскай пратоцы: Украіна скіравала ў падтрымку сваім караблям два артылерыйскія катары, Расія падняла ўдарныя верталёты

8
bane / Адказаць
25.05.2019 / 15:11
расея -краіна агрэсар ! мо хто з лукашыстаў ды ватнікаў мяркуе іначай ?
20
Скураныя крылы / Адказаць
25.05.2019 / 16:38
Усё пачалося з Белавежскай пушчы. Падпісалі, а пра Крым і не ўзгадалі. Потым Будапешскі мемарандум, таксама падпісалі. Пазней Украіна спахапілася і ўнесла прапанывы аб пераглядзе дамовы. Так ланцужком і дайшло да нашых дзён. Расія мае юрыдычную шчыліну, каб не прызнаваць гэтай пастановы. Выснова: Беларуская улада (якая ёсць), вельмі ўважліва рыхтуйце дамовы. 1996 год пачынае адгукацца.

4
Ladzimir / Адказаць
25.05.2019 / 16:56
Расія стала-краінай піратам.
Фашысцкі захоп Крыма, аўтаматычна захоп праліва, і зараз рабаванне змежных судоў!
Дзікунтсва!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру