25.05.2019 / 16:30

Бразільскі акцёр адгадаваў валасы, якім пазайздросціць любая дзяўчына ФОТА 12

28-гадовы Крысціян Брага з штата Мінас-Жэрайс (Бразілія) узмоцнена будуе акцёрскую і мадэльную кар'еру. І ў гэтым немалую дапамогу яму аказала яго шавялюра. Хлопец вырашыў адгадаваць валасы і паглядзець, што выйдзе, паведамляе Daily Mail.

Адрошчваць валасы Крысціян пачаў пяць гадоў таму. Проста ў адзін момант ён зразумеў, што доўгія валасы яму падабаюцца, а прычын адмаўляцца ад таго, што падабаецца, у яго няма. Хлопец распавёў, што нічога асаблівага ён не робіць — проста даглядае за валасамі з дапамогай розных алеяў: алоэ вера, рамонка, авакада, мяты і іншых.

Фота: © MDWFEATURES / CRISTIANO BRAGA

Крысціян прызнаўся, што яго цяпер часта спыняюць на вуліцы, дзівячыся з яго шавялюры або прымаючы хлопца за якую-небудзь рок-зорку. Аднак пакуль дзяўчаты пагалоўна яму зайздросцяць, хлопцы часцей за ўсё абражаюць. Яны лічаць, што Крысціян спрабуе быць падобным да жанчыны, але гэта зусім не так.

Фота: © MDWFEATURES / CRISTIANO BRAGA

«Мяне засмучаюць пытанні, ці не хачу я стаць жанчынай. Яны проста паказваюць, што наша грамадства не гатова прыняць нешта, што хоць колькі-небудзь адрозніваецца ад звыклай карціны», — кажа Крысціян.

5
Ян Севярын Бакей / Адказаць
25.05.2019 / 17:55
пытаньне прыватнага меркаваньня. можа яно і прыгожа, але досыць непрактычна. 
як на мой погляд, мадэль з суседняй навіны , што 13 гадоў насіў жалеза для карэкцыі грудзіны, выглядае цікавей ( і больш вартым павагі за настойлівасьць у дасягненьні мэты)
2
Мадамауна / Адказаць
25.05.2019 / 18:01
Да гэтага артыкула чакаем каментару ад Кацярыны Ваданосавай!
6
Вецер валос. / Адказаць
25.05.2019 / 19:12
Прыгожа
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру