Турцыя паставіла сірыйскай апазіцыі буйную партыю ўзбраення, каб дапамагчы ім адбіць падтрыманы Расіяй наступ урадавых войскаў Сірыі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў апазіцыі.

Па іх словах, Анкара прыняла такое рашэнне пасля таго, як яе уладам не ўдалося пераканаць Расію спыніць эскалацыю канфлікту. Яны патлумачылі, што наступ войскаў прэзідэнта Сірыі Башара Асада правакуе прыток нелегальных мігрантаў у Турцыю.

Па словах відавочцаў, ноччу турэцкі ваенны канвой прыбыў на базу ў паўночнай частцы Хамы, размешчаную недалёка ад кантраляванага паўстанцамі Джабал аль-Завія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0