26.05.2019 / 11:29

У Перу адбыўся землятрус магнітудай 8

На поўначы Перу 26 мая адбыўся землятрус магнітудай 8, паведамляе Геалагічная служба ЗША.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся за 75 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Лагунас, у якім пражываюць дзевяць тысячаў чалавек. Ачаг залягаў на глыбіні 110 кіламетраў.

Аб пацярпелых або загінулых не паведамлялася.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру