26.05.2019 / 12:37

Арыштаваны былы менеджар Стэна Лі. Яго абвінавацілі ў жорсткім абыходжанні з аўтарам коміксаў Marvel 1

Былы менеджар аўтара коміксаў Marvel Кія Морган арыштаваны ў Арызоне па абвінавачванні ў жорсткім абыходжанні з пажылым чалавекам, паведамляе Associated Press.

Былога менеджара таксама абвінавачваюць у крадзяжы, растраце і падробцы. Па версіі паліцыі, Кія Морган выкраў 262 тысячы даляраў, заробленых Стэнам Лі ў маі 2018 года на аўтограф-сесіі. Таксама ён перавёз стваральніка персанажаў Marvel з яго дома на Галівудскіх пагорках у Бэвэрлі-Хілз, каб больш уплываць на яго.

У 2018 годзе дачка Лі заявіла, што Морган маніпуляваў яе бацькам, забараняючы яму бачыцца з сям'ёй і сябрамі. Паводле яе слоў, менеджар спрабаваў узяць пад кантроль грошы свайго працадаўцы. Адвакат Моргана заявіў, што той ніколі не выкарыстоўваў Лі ў сваіх інтарэсах.

У хуткім часе Моргана перавязуць у Лос-Анджэлес, дзе ён паўстане перад судом.

NN.by

5
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
26.05.2019 / 12:51
ён перавёз стваральніка персанажаў Marvel з яго дома на Галівудскіх пагорках ў Бэвэрлі-Хілз
І гэта яны называюць жорсткім абыходжаннем? Каб я так жыў.


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру