Незвычайны выпадак адбыўся 24 мая ў Лідзе побач з гандлёвым цэнтрам «Кантынент». Мужчына нейкім чынам апынуўся ў вузкай прасторы паміж лаўкай і сцяной гандлёвага цэнтра.

Самастойна выбрацца мужчына не мог, мінакі таксама не здолелі дапамагчы яму, прыйшлося выклікаць выратавальнікаў, паведамляе lida.info.

З дапамогай спецыяльнага абсталявання ратавальнікі аддзялілі частка лаўкі ад тратуара і выцягнулі мужчыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0