Успамін з пошты Рэдакцыі.

Паабапал бальшака, што вядзе з Полацку ў Асвею, насупраць маёй вёскі Уладычына, растуць вішні і слівы. Так што можна ўлетку паласавацца сакаўнымі пладамі. Не бойцеся загазаванасці. Па-першае, гэтая дарога не вызначаецца інтэнсіўным рухам машын. А па-другое, пладовыя дрэўцы адгароджаныя ад шашы алешнікам ды асіннікам. Так распарадзілася прырода.

Гэтыя вішні і слівы — нашчадкі тых дрэўцаў, якія тры чвэрці стагоддзя таму тут пасадзіў мой аднавясковец, дарожны майстар Ціт Вутачкін.

Дбайна даглядаў ён бальшак. На брукоўцы — ніводнай выбоіны. Абапал таксама парадак. На высокіх адхонах — выкладзеныя каменьчыкамі словы «Слава Сталіну!». Пафарбаваныя крэйдай, яны на травяным фоне вылучаліся сваёй белізной.

Нічога, здаецца, не прадказвала бяды! А яна прыйшла раптоўна. Быў самы пік сталінскіх рэпрэсій. У адну з начэй да Цітавай хаты пад’ехаў «варанок». Дарожнага майстра арыштавалі і павезлі ў цемру. Чалавек знік назаўсёды.

Не дапамаглі яму выжыць ні шчырая служба на дарозе, ні пасланае ў Маскву калектыўнае пісьмо аднавяскоўцаў у абарону свайго земляка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?