26.05.2019 / 19:38

Зяленскі распавёў, пах чаго робіць Кіеў жывым 9

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што пах шаурмы ля сталічнага метро «робіць Кіеў Кіевам». Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку

«Ёсць тое, што робіць Кіеў Кіевам. Гэта пах квітнеючых ліп і шаурма каля метро», - адзначыў ён.

Зяленскі дадаў, што ён пераехаў у сталіцу Украіны ў 2003 годзе. Ён падкрэсліў, што менавіта ў Кіеве ў яго жыцці адбыліся многія значныя падзеі: у гэтым горадзе з'явілася кампанія «Студыя Квартал 95», яго дачка пайшла ў першы клас, а таксама нарадзіўся сын.

Украінскі лідар заключыў, што ў Кіева «не ўсё ідэальна», але гэта і робіць горад жывым, «не дэкаратыўным, а сапраўдным» і нікога не можа пакінуць абыякавым.

14
Туш / Адказаць
26.05.2019 / 19:56
metsavend, - ФАС !
1
Святлана / Адказаць
26.05.2019 / 19:58
А каштаны?
11
NavuchencaBK / Адказаць
26.05.2019 / 20:16
Даўно новы прэзідэнт ня быўшы ля мятро ў Кіеве. З 2003 года тамака ўжо іншыя пахі, але ён быў надта заняты, каб адзначыць.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру