27.05.2019 / 00:55

Прэзідэнцкія выбары ў Літве выйграў Гітанас Наўседа 17

Гітанас Наўседа з жонкай Дыянай, фота Delfi.lt

У Літве адбылося галасаванне ў другім туры выбараў прэзідэнта, а таксама на выбарах у Еўрапарламент. Яўка на выбарах прэзідэнта склала 53,43%.

Пасля апрацоўкі звестак з усіх участкаў (усяго іх 1972) Гітанас Наўседа перамог з вынікам 65,86%. У Інгрыды Шыманіце — 32,86%

У першым туры Шыманіце выйграла ў Наўседы ў 0,18%, а цяпер ужо павіншавала суперніка з перамогай.

Шыманіце была міністрам фінансаў у 2009—2012 гг., яе падтрымлівае тая ж партыя, што вылучала Далю Грыбаўскайце дзесяць гадоў таму — «Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты».

«Я бачу, што людзі паверылі. Так што цяпер самае дрэннае, што можа адбыцца — калі мы падарвем давер людзей. Я буду рабіць усё і я спадзяюся, што мая каманда будзе рабіць усё, аддасць усе сілы Літве, каб не здарылася так, каб людзі расчараваліся ў палітыцы наогул», — сказаў ён.

«Па сваіх чалавечых якасцях я адрозніваюся ад прэзідэнта Далі Грыбаўскайце», — падкрэсліў Науседа.

Наўседа — беспартыйны, яму 19 мая споўнілася 55 гадоў. Быў дарадцам кіраўніка Банка Літвы, з 2008 па 2018 год дарадцам прэзідэнта SEB Bankа, а ў 2004—2009 гг. дарадцам прэзідэнта Валдаса Адамкуса. 

Пасля першага тура Наўседа заявіў, што Літва хацела б «вельмі дружалюбных адносін з Беларуссю, заснаваных на эканамічным развіцці, заснаваных на лагістыцы, на транспартнай інфраструктуры… Ёсць шмат пытанняў, якія б мы маглі абмеркаваць на розным узроўні — міністэрстваў, міністраў, і магчыма, не магу гэта выключаць, магчыма, і на вышэйшым палітычным узроўні».

Наўседа тады дадаў, што тэма БелАЭС не павінна поўнасцю зацямніць адносіны паміж Вільняй і Мінскам, бо Літве важна захаваць Беларусь незалежнай ад Расіі.

NN.by

92
фелікс / Адказаць
26.05.2019 / 21:17
Я так и думау што жмудзина абяруць. Литвинка Шыманитэ усеж ближэй да Беларуси. Жмудзины звычайна любяць Расею - яна ж зрабила са Жмудзи Литву. Так што як я зразумеу, у Беларуси на поудни и на поуначы будуць два недабразычливых суседа, якия любяць Расею. Ну а у Расеи адна шарманка - интрыгацыя - па сутнасци паглачэнне. Паляки стогнуць па усходних крэслах ад можа да можа. А Лукашэнка яшчэ чамусци раптам дазволиу замежникам беларускую зямлю купляць. Так што становишча не айс.
53
Павел Ас / Адказаць
26.05.2019 / 21:21
Не давяраю палітыкам, у які няма жонак ці мужэй.
45
0.5 / Адказаць
26.05.2019 / 21:54
Павел Ас,  а я вообще не доверяю политикам, и не важно, семейные они, разводные или вообще третьего пола(сорта), а также геям и лисбиянкам.  Так просто, в быту им доверяю, но если этот человек пробрался в политики, значит с ним что то не то. Вот   этот кандидат  Науседа придёт к власти, и, может  останется там навсегда, то есть . пока не вынесут ногами вперёд. или чего доброго не отравят. Примеров хватает.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру