26.05.2019 / 23:29

Фінляндыя выйграла чэмпіянат свету! 11

yle.fi

Зборная Фінляндыі трэці раз выйграла чэмпіянат свету па хакеі.

У фінальным матчы фіны выйгралі ў Канады з лікам 3:1, прычым саступалі 0:1, але ў бела-сініх ёсць геніяльны капітан Марка Анціла, што закінуў сёння дзве шайбы.

Анціла ў суботу закінуў адзіную шайбу Расіі, а ў чвэрцьфінале Швецыі.

Зборная Фінляндыі была складзена пераважна з гульцоў, што выступаюць у сваім чэмпіянаце, толькі двое з НХЛ.

Цікава, што папярэдні раз фіны станавіліся чэмпіёнамі свету ў 2011 г., тады чэмпіянат таксама праходзіў у Славакіі і трэнерам быў Юка Яланен.

Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў Швейцарыі. Зборныя Беларусі і Латвіі будуць застрахаваныя ад вылету, бо ў 2021 г. праводзяць разам першынство. 

NN.by

5
litwin / Адказаць
26.05.2019 / 23:36
краіна у 2 разы па насельніцтву менш за нашу і кліматам у разы горш , адказ на пытанне што трэба рабіць
0
VVV / Адказаць
26.05.2019 / 23:43
Вось што значыцца камандная гульня! Малайцы!
7
Niemand / Адказаць
26.05.2019 / 23:56
Віншаванні, SUOMI! Абедзьвум камандам дзякуй за прьігожьі хакей. Фінскі брамнік - гєта штосьці. П.С. Маскавітам йосць чаму павучьіцца у' сваіх кудьі як больш разумньіх братоу'. Хаця б у хакеі... Бо ва у'сім іншьім фіньі для іх проста недасяжньія.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру