Жыхары Драгічына абмяркоўваюць гісторыю пра тое, што ў дарожна-транспартнае здарэнне трапіў начальнік РАУС Юрый Коктыш на аўто і 16-гадовы юнак на ровары. Карэспандэнт «Першага рэгіёну» даведаўся некаторыя падрабязнасці гэтай гісторыі.
Інцыдэнт адбыўся 23 мая на вуліцы Меліярацыйнай. Начальнік міліцыі выязджаў на аўто з дваровай тэрыторыі, а хлопчык рухаўся на ровары міма крамы «Galas» у бок бальніцы.


На выездзе з дваровай тэрыторыі ў бок аўтамабіля заехаў веласіпедыст. Дзіця стукнулася, аўтамабіль атрымаў пашкоджанні ў раёне пярэдняга крыла, пашкоджаны і ровар.
У месцы, дзе здарылася ДТЗ, бачнасць абмежаваная высокім будынкам і плотам.
Дзіця, па словах бацькі, атрымала ўдары, яго агледзелі ў бальніцы, і ў той жа дзень хлопчыка забралі дадому.
«Я напісаў, што прэтэнзій да кіроўцы не маю ніякіх», — сказаў бацька.
Ён таксама распавёў, што ездзіў з начальнікам міліцыі да эксперта ў Пінск ацэньваць пашкоджанні аўтамабіля.
Каментары