27.05.2019 / 10:03

Выбары ў Еўрапарламент: узлёт лібералаў і зялёных, спад хадэкаў і сацдэмаў 21

Пад кіраўніцтвам Аналены Баербок і Роберта Габэка Зялёныя ўпершыню выйшлі на другое месца па папулярнасці сярод партый Нямеччыны. Фота Alliance / DPA.

На выбарах у Еўрапарламент перамаглі прыхільнікі еўраінтэграцыі і цэнтрысты: хрысціянскія дэмакраты, сацыял-дэмакраты, лібералы і зялёныя.

Колькасць мандатаў (у дужках: колькі дабавіла ці страціла група)

Хрысціянскія дэмакраты (Еўрапейская народная партыя: Меркель, Туск) 178 (—43)

Сацыял-дэмакраты (Шульц, Рэнцы) 149 (—42)

Лібералы (Макрон) 115 (+56)

Зялёныя 75 (+25)

Еўропа народаў і свабод (нацыяналісты, Лё Пэн, Сальвіні, Альтэрнатыва для Нямеччыны) 74 (+37)

Нацыянал-кансерватары (правыя, сярод іх «Права і справядлівасць» у Польшчы і кансерватары ў Брытаніі) 63 (—13)

Іншыя нацыяналісты і папулісты (Партыя Брэксіта, італьянская «Пяць зорак» і г.д.) 48

Аб'яднаныя левыя («Левыя» ў Нямеччыне, Меляншон у Францыі, Podemos у Іспаніі) 42 (—10)

Нацысты, камуністы, піраты ды іншыя радыкалы… 13 (—2)

Інфаграфіка europeelects.eu.

Першае месца на выбарах у Еўрапейскі парламент, якія прайшлі ў апошнія тры дні ва ўсіх краінах ЕС, займае блок хрысціянскіх дэмакратаў, які разам з альянсам сацыялістаў і дэмакратаў ды лібераламі зможа захаваць большасць у новым скліканні.

Але калі ў хрысціянскіх дэмакратаў і сацыял-дэмакратаў колькасць дэпутатаў у агульнай ступені паменшае прыкладна на 85 месцаў, то ў альянсу лібералаў і дэмакратаў (у яго ўваходзяць у тым ліку нямецкая Свабодная дэмакратычная партыя, Альянс за Італію, Ліберал-дэмакратычная партыя Вялікабрытаніі) дадалося 56 дэпутатаў.

На 25 чалавек павялічылі сваё прадстаўніцтва партыі, якія ўваходзяць у склад «зялёных» — а гэта таксама левыя лібералы.

Блок «Еўропа нацый і свабод», у які ўваходзяць французскае «Нацыянальнае аб'яднанне», італьянская «Ліга», галандская «Партыя свабоды», дадаў 37 месцаў. Гэта адбылося дзякуючы высокім вынікам у Францыі і Італіі.

Цяперашні склад Еўрапейскага парламента будзе працаваць да 2024 года. Ён павінен будзе дзяліць паўнамоцтвы па кіраванні ЕС разам з Еўрапейскай радай, фарміраваць бюджэтную камісію, кантраляваць дзейнасць Еўрапейскай камісіі.

pixabay.com

Найбольшую колькасць дэпутатаў у Еўрапарламент накіроўвае Германія (96 з 751), за якой ідуць Францыя (74), Італія і Вялікабрытанія (па 73), Іспанія (54), Польшча (51). Найменшая колькасць дэпутатаў (па 6) — Люксембург, Кіпр, Эстонія і Мальта.

Сяргей Гезгала

33
Павел / Адказаць
27.05.2019 / 07:40
В Польше с небольшим перевесом в несколько процентов побеждает PiS (Prawo i Sprawedliwość). И это хорошо, хотя, если бы не педофильский скандал в костёле, PiS выиграл бы с ещё большим перевесом.
14
Павел / Адказаць
27.05.2019 / 09:19
По последним данным разрыв между PiS (Prawo i Sprawedliwość) и KE (Koalicja Europejska) увеличивается. PiS на 7 часов утра набирает уже 46,1% голосов избирателей, КЕ 37,8 процентов голосов. Право и справедливость значительно увеличивает своё представительство в европарламенте.
18
любите родину мать вашу / Адказаць
27.05.2019 / 09:28
вообще непонятно, чего в ЕВРОПАРЛАМЕНТЕ делать националистам(естессно, прославляющим исключительно свою, отдельно взятую нацию) и тем более евроскептикам - скептически относящимся к самому существованию ЕВРОСОЮЗа, кроме как развалить его? выходит, что избиратели, голосовавшие за них на выборах в европарламент, проголосовали за упразднение ЕС? абсурд какой-то )))
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру