26-гадовая мясцовая жыхарка выявіла раніцай ля сябе ў ложку нежывое цела сына. Яна адразу выклікала міліцыю і хуткую, піша «Гомельская праўда»
Праверку па гэтым факце праводзіць Лоеўскі раённы аддзел СК.
«У ходзе першаснага агляду пашкоджанняў на целе дзіцяці не выяўлена», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК Марыя Крываногава.
Як распавялі ў раённай камісіі па справах непаўналетніх, у сям'і выхоўваліся двое малых дзетак.
«Пры наведванні камісіямі і медыцынскім патранажы негатыўных заўваг у дачыненні да бацькі і маці не было», — падкрэсліла намеснік старшыні камісіі Людміла Жураўская.
0
0
0
0
0
0