Адбылося гэта ў пятніцу, калі Аляксандр Лукашэнка аб'ехаў МКАД у якасці пасажыра аўтобуса, заўважыла Салідарнасць

Калі дайшло да крытыкі рынку, тэлеканал АНТ паведаміў у сюжэце: «А вось за працу па навядзенні парадку ўзяліся пакуль не ўсё: мы свядома не назавем рынак, пра які выказаўся прэзідэнт, каб не расслабляліся ўсе ўладальнікі гандлёвых плошчаў».

Аднак, мяркуючы па кадрах тэлеканала, гаворка ішла пра рынак «Ждановічы».

Звяртаючыся, напэўна, да кіраўніка Мінска Анатоля Сівака, кіраўнік дзяржавы сказаў:

— Ну ты паглядзі на гэты рынак. Ну што гэта такое?! Ну ты паглядзі, які бардак тут. Ну чыгунка, трэба падумаць што тут зрабіць. Але гэта ж горш, чым у тым калгасе, дзе мы былі.

Імаверна, пад «тым самым калгасам» кіраўнік дзяржавы меў на ўвазе ферму «Сліжы» ў Шклоўскім раёне, якую ў сакавіку пры асабістым наведванні ён параўнаў з Асвенцімам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0