Завершана расследаванне рэзананснага забойства бізнэсоўца Сяргея Мяцельскага ў Бярэзінскім раёне ў 2016 годзе, паведаміў журналістам першы намеснік начальніка галоўнага следчага ўпраўлення СК Васіль Галь, піша БелТА.

Па словах Васіля Галя, злачынец быў затрыманы. Пасля стрэлу ў бізнэсмена на трасе Мінск — Магілёў ён падпаліў машыну. Таксама спудзіў стрэлам работніка МНС.

Як распавёў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Уладзімір Ціхіня, у кастрычніку 2018 года знаёмы з Мяцельскім Сянкевіч напісаў яўку з павіннай. Як высветлілася, падвозіў яго Светчыкаў — кіроўца менеджара Касяка, забітага праз паўгода пасля Мяцельскага. Ім прад'яўленыя абвінавачванні.

Крымінальная справа 24 мая паступіла ў Мінскі абласны суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0