Увечары 26 мая ў абводным канале ракі Мухавец, паблізу Брэсцкай крэпасці, выявілі цела мужчыны, паведамілі Tut.by ў МНС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас рыбалкі ў 44-гадовага мужчыны здарыўся прыступ эпілепсіі. Ён зваліўся ў ваду і не змог самастойна выбрацца на бераг. Медыкі, якія прыбылі на месца, спрабавалі рэанімаваць мужчыну, але выратаваць яго не ўдалося. Зараз у акалічнасцях здарэння разбіраюцца следчыя, праводзіцца праверка.